Over the course of many years, without making any great fuss about it, the authorities in New York disabled most of the control buttons that once operated pedestrian-crossing lights in the city. Computerised timers, they had decided, almost always worked better. By 2004, fewer than 750 of 3,250 such buttons remained functional. The city government did not, however, take the disabled buttons away—beckoning countless fingers to futile pressing.
Initially, the buttons survived because of the cost of removing them. But it turned out that even inoperative buttons serve a purpose. Pedestrians who press a button are less likely to cross before the green man appears, says Tal Oron-Gilad of Ben-Gurion University of the Negev, in Israel. Having studied behaviour at crossings, she notes that people more readily obey a system which purports to heed their input.
Inoperative buttons produce placebo effects of this sort because people like an impression of control over systems they are using, says Eytan Adar, an expert on human-computer interaction at the University of Michigan, Ann Arbor. Dr Adar notes that his students commonly design software with a clickable “save” button that has no role other than to reassure those users who are unaware that their keystrokes are saved automatically anyway. Think of it, he says, as a touch of benevolent deception to counter the inherent coldness of the machine world.
That is one view. But, at road crossings at least, placebo buttons may also have a darker side. Ralf Risser, head of FACTUM, a Viennese institute that studies psychological factors in traffic systems, reckons that pedestrians’ awareness of their existence, and consequent resentment at the deception, now outweighs the benefits. | Цягам многіх гадоў, без асаблівай спешкі, улады Нью-Ёрка адключылі большасць кнопак, якія раней ужываліся для кіравання святлафорамі на пешаходных пераходах горада. Яны вырашылі, што камп’ютэрныя таймеры амаль заўсёды спраўляюцца лепш. На пачатак 2004 года з 3250 кнопак працаздольнымі заставаліся менш за 750. Аднак улады горада не сталі прымаць адключаныя кнопкі, і націсканні, цяпер ужо марныя, працягваліся. Першапачаткова кнопкі захаваліся дзякуючы таму, што прымаць іх было дорага. Аднак выявілася, што нават непрацоўныя кнопкі выконваюць пэўную задачу. Як распавяла Тал Арон-Гілад з універсітэта Бен-Гурыён у Негеве (Ізраіль), пешаходы, якія націскаюць на кнопку, з меншай верагоднасцю пачнуць рух не дачакаўшыся з’яўлення зялёнага чалавечка. Яна займалася вывучэннем паводзін на скрыжаваннях і прыйшла да высновы, што людзі ахвотнее падпарадкуюцца той сістэме, якая ўлічвае іх меркаванне. «Адключаныя кнопкі ў дадзеным выпадку ствараюць эфект плацэба, таму што людзям падабаецца адчуванне кантролю за сістэмай, якой яны карыстаюцца», — лічыць Эйтан Адар, эксперт па ўзаемадзеянні чалавека і камп’ютэра Мічыганскага ўніверсітэта, Ан Арбар. Доктар Адар адзначае, што калі яго студэнты распрацоўваюць праграмнае забеспячэнне, яны адмыслова дадаюць клікабельную кнопку «Захаваць», якая не выконвае ніякай практычнай функцыі. Адзінае, што яна робіць — заспакойвае карыстальнікаў, якія не ведаюць, што ўсе іх дзеянні захоўваюцца аўтаматычна і без яе націскання. «Лічыце гэта, — кажа ён, — праяўленнем добразычлівага падману, які супрацьстаіць халоднасці машыннага свету». Гэта адзін пункт погляду. Аднак кнопкі з эфектам плацэба могуць мець і адваротны бок, прынамсі на пешаходных скрыжаваннях. Ральф Рысер, кіраўнік Венскага інстытуту FACTUM, які займаецца вывучэннем псіхалагічных аспектаў сістэм дарожнага руху, лічыць, што ўсведамленне пешаходамі іх існавання і далейшае абурэнне падманам, пераважвае плюсы іх ужывання. |