Competition in this pair is now closed. Discussion and feedback about the competition in this language pair may now be provided by visiting the "Discussion & feedback" page for this pair. Entries may also be individually discussed by clicking the "Discuss" link next to any listed entry. Source text in English Imagine dining in a European capital where you do not know the local language. The waiter speaks little English, but by hook or by crook you manage to order something on the menu that you recognise, eat and pay for. Now picture instead that, after a hike goes wrong, you emerge, starving, in an Amazonian village. The people there have no idea what to make of you. You mime chewing sounds, which they mistake for your primitive tongue. When you raise your hands to signify surrender, they think you are launching an attack.
Communicating without a shared context is hard. For example, radioactive sites must be left undisturbed for tens of thousands of years; yet, given that the English of just 1,000 years ago is now unintelligible to most of its modern speakers, agencies have struggled to create warnings to accompany nuclear waste. Committees responsible for doing so have come up with everything from towering concrete spikes, to Edvard Munch’s “The Scream”, to plants genetically modified to turn an alarming blue. None is guaranteed to be future-proof.
Some of the same people who worked on these waste-site messages have also been part of an even bigger challenge: communicating with extraterrestrial life. This is the subject of “Extraterrestrial Languages”, a new book by Daniel Oberhaus, a journalist at Wired.
Nothing is known about how extraterrestrials might take in information. A pair of plaques sent in the early 1970s with Pioneer 10 and 11, two spacecraft, show nude human beings and a rough map to find Earth—rudimentary stuff, but even that assumes aliens can see. Since such craft have no more than an infinitesimal chance of being found, radio broadcasts from Earth, travelling at the speed of light, are more likely to make contact. But just as a terrestrial radio must be tuned to the right frequency, so must the interstellar kind. How would aliens happen upon the correct one? The Pioneer plaque gives a hint in the form of a basic diagram of a hydrogen atom, the magnetic polarity of which flips at regular intervals, with a frequency of 1,420MHz. Since hydrogen is the most abundant element in the universe, the hope is that this sketch might act as a sort of telephone number. | Winning entries could not be determined in this language pair.There were 3 entries submitted in this pair during the submission phase. Not enough votes were submitted by peers for a winning entry to be determined.
Competition in this pair is now closed. | Уявіце сябе падчас снедання ў сталіцы адной з Эўрапейскіх краін, мову насельнiцтва якой вы не ведаеце. Афіцыянт толькі трошкі разумее па-ангельску, але так ці інакш вы здолелі замовіць з меню стравы з знаёмымі назвамі, паснедалі і разлічыліся па рахунку. Цяпер уявіце іншую сітуацыю: вы згубілі шлях і цалкам згаладнелыя апынуліся ў паселішчы басейну ракі Амазонка. Мясцовыя жыхары не маюць аніякага разумення, што з вамі рабіць. Вы выдаеце з сябе гукі падобныя да чмякання, але мясцовыя жыхары мяркуюць, што гэта ваша прымітыўная мова. Калі вы ўздымаеце рукі, каб падкрэсліць тое, што вы гатовыя здацца на ласку мясцовых жыхароў, яны разумеюць гэта як знак агрэсіі. Падтрымліваць стасункі без агульназразумелага кантэксту ёсць цяжкай справай. Напрыклад, месцы захавання радыёактыўных адкiдаў павінны захоўвацца недакранальнымі на працягу дзесяткаў тысяч гадоў; аднак прымая пад увагу тое, што ангельская мова, якая існавала 1000 гадоў таму, цяпер не з'яўляецца зразумелай большасці англамоўных людзей, адпаведныя агенцтвы намагаюцца стварыць засцерагальныя шыльды, якія б тлумачылі небяспеку. Камітэты, якія кантралююць гэтую працу, прыйшлі да тэхнічных рашэнняў, пачынаючы ад неабходнасці інсталяцыі бетановых агараджальных слупоў, копіі малюнка Эдварда Мюнха "Крык" да высадкі генетычна мадыфікаваных раслінаў з засцерагальным ярка-блакітным колерам. Але няма гарантыі, што ўсе гэтыя засцерагальныя сродкі спрацуюць належным чынам. Некаторыя людзі, якія працавалі над стварэннем падобным засцерагальных сродкаў паведамлення, таксама сутыкаліся з яшчэ большым выклікам: зносіны з іншапланетнымі жывымі істотамі. Гэта з'яўляецца тэмай кнігі "Пазаземныя Мовы", новай кнігі Даніэля Аберхаўза, журналіста выдання "Wired". Нічога не вядома адносна таго, якім чынам пазаземныя жывыя істоты могуць успрымаць інфармацыю. Пара пласцінак, адпраўленых у пачатку 1970х гадоў з двума касмічнымі спадарожнікамі Піянер 10 і 11, паказваюць выявы неапранутых чалавечых істот і агульную мапу для пошуку планеты Зямля - самую падставовую інфармацыю, якую, аднак, іншапланетныя істоты могуць успрыняць. Паколькі такі спутнік з пасланнем мае вельмі мізэрны шанец быць знойдзеным, радыёнаданні з Зямлі, якія распаўсюджваюцца с хуткасцю святла, маюць большы шанец быць пачутымі. Але для гэтага неабходна каб частата радыёнадання з Зямлі супадала з частатой пазаземнага радыёпрыёмніка. Як іншапланетныя істоты здолеюць настроіць радыёпрыёмнік на адпаведную частату? Пласцінкі з пасланнем у касмічных спадарожніках Піянер маюць падказку ў выглядзе падставовай дыяграммы атама вадароду, магнітная палярнасць якогда змяняецца з нязменным інтэрвалам, а менавіта з частатой 1,420Мгц. Паколькі вадарод з'яўляецца найбольш распаўсюджаным элементам у сусвеце, маюцца спадзяванні на тое, што гэтая дыяграмма можа задзейнічаць накшталт тэлефоннага нумару. | Entry #30698 — Discuss 0 — Variant: Not specifiednone
Voting points | 1st | 2nd | 3rd |
---|
0 | 0 | 0 | 0 |
| Уявіце сабе абед у еўрапейскай сталіцы, дзе вы не ведаеце мясцовай мовы. Афіцыянт круху размаўляе па-англійску, але ўсімі праўдамі і няпраўдамі вам удаецца заказаць у меню тое, што вы ведаеце, з’ядзіце і за што заплаціце. Зараз уявіце, што пасля таго, як падарожжа ідзе не так, вы аказваецеся, галадаючы, у амазонскай вёсцы. Людзі там не разумеюць, што з вамі рабіць. Вы імітуеце гукі жавання, якія яны памылкова прымаюць за вашу прымітыўную мову. Калі вы падымаеце рукі, каб паказаць здачу, яны думаюць, што вы пачынаеце атаку. Мець зносіны без агульнага кантэксту складана. Напрыклад, радыяактыўныя ўчасткі павінны заставацца некранутымі на працягу дзясяткаў тысяч гадоў; тым не менш, улічваючы, што англійская мова, якая існавала ўсяго 1000 гадоў назад, у цяперашні час не зразумелая большасці яе сучасных носьбітаў, агенцтвы з усіх сіл стараліся стварыць папярэджанні для суправаджэння ядзерных адходаў. Камітэты, адказныя за гэта, прыдумалі ўсё, пачынаючы з бетонных шыпоў, якія ўздымаюцца ўверх, і канчаючы “Крыкам” Эдварда Мунка і генетычна мадыфікаванымі раслінамі, якія набываюць трывожны сіні колер. Ні адно з іх не з’яўляецца гарантавана перспектыўным. Некаторыя з тых жа людзей, якія працавалі над гэтымі паведамленнямі на месцы адходаў, таксама былі часткай яшчэ больш складанай задачы: зносін з незямным жыццём. Гэта тэма “Незямных моў”, новай кнігі Даніэля Аберхауса, журналіста Wired. Нічога не вядома аб тым, як інапланецяне могуць атрымліваць інфармацыю. На пары таблічак, адпраўленых у пачатку 1970-х з двума касмічнымі караблямі “Піянер-10” і “Піянер-11”, адлюстраваны голыя людзі і прыблізная карта для пошуку Зямлі – элементарны матэрыял, але нават тут можна меркаваць, што інапланецяне змогуць убачыць і зразумець. Паколькі ў такіх караблёў ёсць толькі вельмі малыя шансы быць знойдзенымі, радыёперадачы з Зямлі, якія рухаюцца са скорасцю святла, з большай верагоднасцю могуць устанавіць кантакт. Але як зямное радыё павінна быць настроена на патрэбную частату, так і міжзоркавае павінна быць настроена на тую ж частату. Як інапланецяне могуць выпадкова выйсці на патрэбную частату? Таблічка “Піянера” дае падказку ў выглядзе базавай схемы атама вадароду, магнітная палярнасць якога змяняецца праз роўныя прамежкі часу з частатой 1420 МГц. Паколькі вадарод з’яўляецца самым распаўсюджаным элементам у Сусвеце, ёсць надзея, што гэты малюнак можа служыць свайго роду тэлефонным нумарам. | Entry #31340 — Discuss 0 — Variant: Not specifiednone
Voting points | 1st | 2nd | 3rd |
---|
0 | 0 | 0 | 0 |
| Уявіце сабе, што вы снедаеце ў адной з еўрапейскiх сталіц, i вы не ведаеце мясцовай мовы. Афіцыянт троху валодае ангельскай мовай, але нейкiм чынам, не кіем, дык палкай, вам удалося замовіць з меню нешта, што вы пазнаеце, з'есць і заплаціць. А цяпер уявіце сабе, што вы раптам апынулiся, памiраючы з голаду недзе ў амазонскай вёсцы. Людзі там не ўяўляюць, што з вамi рабіць. Вы мімізуеце жавальныя гукі, якія яны прымаюць за вашую першабытную мову. Калі вы падымаеце рукі на знак здачы, яны думаюць, што вы пачынаеце атаку. Кантактаваць з кiм-небудзь без агульнага кантэксту складана. Напрыклад, радыеактыўныя ўчасткі трэба не наведваць цягам дзясяткаў тысяч гадоў; тым не менш, улічваючы, што ангельская мова, якая iснавала ўсяго 1000 гадоў таму, цяпер незразумелая для большасці сучасных яе носьбітаў, улады з усіх сілаў робяць папярэджанні, якія суправаджаюць ядзерныя адходы. Ворганы, якія адказваюць за гэта, прыдумалі ўсё: ад узвышаных бетонных шыпоў, да "Крыку" Эдварда Мунка і да генетычна мадыфікаваных раслін, якія набылі трывожны сіні колер. Ні адзін з іх не гарантуе нам будучыні. Некаторыя з тых, хто працаваў над гэтымі папярэджаннямі пра месцы пахавання адходаў, таксама былі часткай яшчэ большага выкліку: зносін з пазаземным жыццём. Гэта тэма новай кнігі "Пазаземныя мовы" Даніэля Обергаўза, журналіста выдання Wired. Нічога не вядома пра тое, як іншапланецяне могуць успрыняць інфармацыю. Пара бляшак, дасланых у пачатку 1970-х з Піянерамi-10 і -11, двума касмічнымі падарожнiкамi, паказвалi аголеных людзей і грубую мапу, каб знайсці Зямлю – элементарныя рэчы, але нават гэта насамрэч тое, што іншапланецяне могуць убачыць. Паколькі такія падарожнiкi меюць вельмi малы шанец быць знойдзенымі, радыёперадачы з Зямлі, якія дасылаюцца з хуткасцю святла, маюць больш шанцаў дасфгнуць кантакту. Але як наземнае радыё павінна быць настроена на патрэбную хвалю, на гэтую ж хвалю павінна быць настроена і міжзоркавае. Як бы іншапланецяне адбыліся з правільным? Бляшка Піянера дае намёк у выглядзе асноўнай схемы атама вадароду, магнітная палярнасць якога мяняецца праз роўныя прамежкі часу з частатой 1420 МГц. Паколькі вадарод з'яўляецца самым распаўсюджаным элементам у сусвеце, ёсць надзея, што гэты малюнак можа выступаць у ролі свайго роду нумара тэлефона. | Entry #31817 — Discuss 0 — Variant: Not specifiednone
Voting points | 1st | 2nd | 3rd |
---|
0 | 0 | 0 | 0 |
| | | | | X Sign in to your ProZ.com account... | | | | | | ProZ.com translation contestsProZ.com translation contests offer a fun way to take a break from your normal routine while testing and honing your skills with fellow translators.
ProZ.com Translation Contests. Patent pending. |